Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2020, 12:30

Пасол КНР аб падтрымцы Беларусі ў барацьбе з каранавірусам: сябры пазнаюцца ў бядзе

24 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай удзячны Беларусі за падтрымку і дапамогу ў барацьбе з каранавірусам, адзначыў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Мінску Цуй Цымін сёння па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнік дыпламатычнай місіі падкрэсліў, што ў гэты няпросты перыяд беларуска-кітайскія адносіны толькі ўмацаваліся. Бакі актыўна ўзаемадзейнічаюць па ўсіх тэмах, у тым ліку па барацьбе з каранавірусам. "Сябры пазнаюцца ў бядзе", - сказаў Цуй Цымін.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што як кітайскі, так і беларускі бакі паспяхова справяцца з праблемай. Кітай выступае за з'яднанне ўсёй сусветнай супольнасці ў барацьбе з каранавірусам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі