Чжан Вэньчуань. Фота з архіва
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турызм дапамагае ўмацоўваць узаемаразуменне і традыцыйную дружбу паміж Беларуссю і КНР. Такі пункт гледжання выказаў карэспандэнту БЕЛТА пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань перад сустрэчай з прадстаўнікамі кітайскай турыстычнай індустрыі і прэзентацыяй далейшых магчымасцей супрацоўніцтва ў сферы турызму паміж нашымі краінамі.
"Калі кітайцы падарожнічаюць па Беларусі або беларусы адпраўляюцца ў Кітай, яны могуць не толькі атрымаць асалоду ад экзатычных прыродных пейзажаў і спасцігнуць унікальныя культурныя асаблівасці, але таксама ўмацаваць узаемаразуменне і традыцыйную дружбу паміж двума народамі", - упэўнены дыпламат.
Ён звярнуў увагу, што ў сакавіку 2023 года ў час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай кіраўнікі дзвюх дзяржаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне турызму. Акрамя таго, абодва бакі прынялі шэраг мер, якія садзейнічаюць супрацоўніцтву ў сферы турызму. "У прыватнасці, была аптымізавана візавая палітыка - з 2018 года Кітай і Беларусь увялі 30-дзённы бязвізавы рэжым, што значна спрасціла працэдуры ўезду і выезду для турыстаў і павысіла камфортнасць падарожжаў, - сказаў дыпламат. - Палепшыліся авіязносіны за кошт павелічэння колькасці рэйсаў з 2 да 4 штотыднёва. Авіякампанія Air China адкрыла прамы рэйс Мінск - Пекін у 2015 годзе, а з 28 снежня мінулага года дабавіла маршрут Мінск - Сіянь - Пекін. Беларуская авіякампанія Belavia запусціла рэйс Урумчы - Мінск 16 снежня мінулага года".
"Гэтыя меры знізілі часавыя і фінансавыя затраты турыстаў, зрабіўшы рэальнасцю "імгненныя міжнародныя падарожжы" паміж дзвюма краінамі", - заўважыў ён.-0-