Фота АНТ
12 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік уручыў ордэн Дружбы народаў кампазітару, народнай артыстцы СССР Аляксандры Пахмутавай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
Аляксандра Пахмутава ўдастоена гэтай узнагароды ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі за значны ўклад у развіццё музычнага мастацтва, умацаванне міру, беларуска-расійскіх адносін і культурных сувязей, плённую творчую дзейнасць, якая садзейнічае збліжэнню і ўзаемаўзбагачэнню нацыянальных культур.
Пасол перадаў Аляксандры Пахмутавай запрашэнне ад кіраўніка дзяржавы наведаць Беларусь - на "Славянскі базар у Віцебску" або ў любы зручны час.-0-