Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пасол Беларусі ў Ізраілі: неабходна ўдасканальваць практыку прымянення бязвізавага пагаднення

Грамадства 09.08.2019 | 19:32
Уладзімір Скварцоў. фота з архіва
Уладзімір Скварцоў. фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Неабходна ўдасканальваць практыку прымянення беларуска-ізраільскага бязвізавага пагаднення. Такое меркаванне выказаў пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў у інтэрв'ю штотыднёвіку "Аргументы и факты", паведамляе БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў пазітыўныя моманты дзеяння пагаднення. "Бязвізавы рэжым, паводле нашых ацэнак, надаў значны імпульс развіццю ўсяго комплексу двухбаковых адносін. У вядомым сэнсе ён стаў сімвалам узаемнага даверу, які стварае спрыяльную атмасферу для кантактаў па розных лініях і стымулюе цікавасць да наведвання дружалюбнай краіны, больш блізкага знаёмства з ёй", - лічыць ён.

Разам з гэтым пасол прывёў канкрэтныя прыклады адмоў ва ўездзе ў аэрапорце Ізраіля беларускім грамадзянам. "Аб шэрагу найбольш рэзанансных выпадкаў паведамлялі вядучыя беларускія СМІ, былі публікацыі і ў Ізраілі. Вось адзін з такіх прыкладаў. 39-гадовага пацыента са скурнай хваробай разам з яго 70-гадовым бацькам, якія аплацілі загадзя адпачынак на Мёртвым моры, "развярнулі" ў аэрапорце пад маркай наяўнасці ў аднаго з іх нібыта занадта вялікай сумы ў памеры $1000, што было расцэнена як "сведчанне намеру нелегальна застацца ў Ізраілі". Парадокс сітуацыі ў тым, што ў іншых выпадках менавіта адсутнасць дастатковай па мерках Ізраіля сумы наяўных сродкаў служыла падставай для высылкі людзей", - адзначыў Уладзімір Скварцоў.

Ён таксама расказаў, што гэтымі днямі 11-гадовую дзяўчынку, якая накіроўвалася ў Ізраіль у госці да роднай цёткі і раней неаднаразова наведвала яе, таксама дэпартавалі толькі на падставе падазрэнняў у спробе нелегальна застацца ў краіне.

"Яшчэ адзін свежы прыклад. У ліпені групе паломнікаў, у складзе якой былі ўрачы, педагогі, прадпрымальнікі, што накіроўваліся ў Ізраіль у тур па Святой зямлі, пры праходжанні пашпартнага кантролю адмовілі ва ўездзе без выразнага растлумачэння прычын. Як мяркуюць члены групы, іх западозрылі ў намеры працаўладкавання ў Ізраілі. Пры гэтым ніякіх аргументаў па абгрунтаванні сваіх падазрэнняў службовымі асобамі іміграцыйных службаў прыведзена не было. Паломнікаў пратрымалі ў аэрапорце суткі і выслалі з Ізраіля, але не дадому, а ў Краснадар, - прадоўжыў пасол Беларусі. - Нядзіўна, што на фоне росту колькасці такіх выпадкаў, калі той ці іншы чыноўнік вырашае пытанне дэпартацыі шмат у чым інстынктыўна, кіруючыся толькі суб'ектыўнымі адчуваннямі, у Беларусі ўсё больш настойліва гучаць заклікі грамадзян да дзяржорганаў перагледзець парадак бязвізавага ўезду з Ізраілем, пры якім, як лічаць многія, паездка часам ператвараецца ў рызыкоўны эксперымент".

"У той жа час, нягледзячы на ўсю занепакоенасць і пэўнае расчараванне цяперашняй сітуацыяй, я лічыў і прадаўжаю лічыць, што адмена візавага рэжыму паміж Беларуссю і Ізраілем адыграла ў цэлым канструктыўную ролю ва ўмацаванні двухбаковых адносін, вывадзе іх на якасна новы ўзровень. І сёння, відаць, правільней было б ставіць пытанне не аб вяртанні да візавага рэжыму, а аб неабходнасці ўдасканалення практыкі прымянення пагаднення і прадаўжэнні актыўнага крытычнага дыялогу з партнёрамі па гэтай тэме. Зразумела, разлічваць на пазітыўны вынік можна пры наяўнасці ўзаемнага разумення, што размова ідзе аб "вуліцы з двухбаковым рухам", узаемавыгадным працэсе, які ў роўнай меры адпавядае інтарэсам грамадзян як Беларусі, так і Ізраіля, што значна спрашчае іх адносіны і ў канчатковым выніку садзейнічае збліжэнню дзвюх краін", - падкрэсліў Уладзімір Скварцоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.