ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2023, 15:03

Пасол: Беларусь падтрымлівае Сербію ў прынцыпова важных для яе пытаннях

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае Сербію ў прынцыпова важных для яе пытаннях. Аб гэтым заявіў журналістам новы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі і па сумяшчальніцтве ў Паўночнай Македоніі Сяргей Маліноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сербія з'яўляецца гістарычна блізкім партнёрам для нашай краіны. Наша ўзаемадзеянне традыцыйна грунтуецца на духоўнай і культурнай блізкасці народаў. Але, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, не ўсё ў нашых адносінах на сённяшні дзень развіваецца так, як хацелася б. Таму адна з маіх асноўных задач - гэта інтэнсіўны дыялог па палітычнай лініі, удакладненне пазіцый. Вядома ж, Беларусь заўсёды падтрымлівала і падтрымлівае Сербію ў прынцыпова важных для яе пытаннях. Беларускі бок гэтак жа чакаў бы і разлічваў на аналагічны падыход сербскага боку", - сказаў Сяргей Маліноўскі.

Паводле яго слоў, сітуацыя ў еўрапейскім рэгіёне і санкцыйная палітыка Захаду не могуць не ўплываць на беларуска-сербскія адносіны. "У гэтым ракурсе неабходна будзе больш дакладна разабрацца і зразумець, дзе асноўныя праблемы, і шукаць шляхі, па якіх мы можам актывізаваць і нарасціць нашы адносіны і ў палітычнай, і ў гандлёва-эканамічнай плоскасці", - адзначыў дыпламат.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні і назначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, ПАР, Сербію і Інданезію.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі