Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2021, 14:50

Пасяджэнне савета старэйшын прайшло ў Савеце Рэспублікі

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне савета старэйшын пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу адбылося сёння з удзелам старшыні верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На абмеркаванне было вынесена пытанне важнае і актуальнае: унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Наталля Качанава нагадала, што ўказам Прэзідэнта створана Канстытуцыйная камісія, у задачы якой уваходзіць унясенне змяненняў у Асноўны закон. "Кіраўнік дзяржавы даў нам настаўленні, што мы павінны распрацаваць Канстытуцыю будучыні нашай краіны. І прайшло ўжо восем пасяджэнняў Канстытуцыйнай камісіі. 1 жніўня мы павінны праект Канстытуцыі з прапановамі, якія паступалі ад грамадзян, калектываў, службовых асоб, унесці на разгляд кіраўніку дзяржавы. Вядома, гэта не канчатковы варыянт. Будзе ўсенароднае абмеркаванне. Плануецца, што ў пачатку наступнага года абноўленая Канстытуцыя будзе вынесена на рэферэндум", - адзначыла спікер.

Паводле яе слоў, савет старэйшын аб'ядноўвае людзей мудрых, з вялікім вопытам дзяржаўнай службы. "Таму мы палічылі сёння неабходным сустрэцца з вамі, расказаць пра некаторыя новыя канцэптуальныя прапановы, якія Канстытуцыйная камісія прапануе ўнесці ў Асноўны закон краіны. І ваша меркаванне будзе нам вельмі важна, таму што вы людзі дзяржаўныя, якія шмат гадоў адпрацавалі на карысць краіны, умудроныя вопытам, - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. - Мы павінны сёння жорстка ставіць заслон усім спробам знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, не дапусціць знішчэння нашай краіны. Галоўная мэта нашай работы - захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці. Мы разумеем сваю адказнасць за будучыню Беларусі, таму што па гэтым законе будуць жыць будучыя пакаленні, тыя, хто ідзе за намі. І для нас гэта вельмі важна".

Наталля Качанава дадала, што сёння Савет Рэспублікі шмат працуе з насельніцтвам на месцах, арганізоўваючы выязныя прэзідыумы. "Дастаткова шмат сустракаемся з людзьмі для таго, каб разумець, што хвалюе жыхароў таго ці іншага рэгіёна. У гэтай рабоце мы задзейнічаем увесь дэпутацкі корпус. На пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі мы запрашаем старшынь раённых, гарадскіх, пасялковых Саветаў дэпутатаў. Мясцовыя саветы - гэта вельмі патрэбная форма. Чым больш будзе тых людзей, якія працуюць з народам на месцах, тым большы будзе поспех у рэалізацыі ўсіх задач, якія пастаўлены перад намі", - канстатавала спікер.

Як адзначыў старшыня савета старэйшын пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Барыс Батура, Канстытуцыя - Асноўны закон краіны, таму без усенароднага абмеркавання проста немагчыма. "Па-іншаму і быць не павінна, - сказаў ён. - Саветы старэйшын створаны ў нас практычна пры ўсіх аблвыканкамах. І вопыт людзей, якія прапрацавалі на высокіх пасадах доўгі час у нашай краіне, я лічу, павінен быць запатрабаваны".

"Савет - гэта дарадчы і рэкамендацыйны орган, які выпрацоўвае сваё меркаванне, выказвае пазіцыю людзей, якія прайшлі пэўны жыццёвы шлях. Гэта важна ўлічваць пры вырашэнні любых пытанняў, - дадаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі пятага склікання, член савета старэйшын пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Анатоль Русецкі. - Мы лічым, што павінны ўважліва ставіцца да моладзі, тых, хто сёння працуе і стварае нашу краіну. Але вельмі важна таксама прыслухоўвацца і да пакалення, якое стварала краіну, набываючы пры гэтым велізарны вопыт".

Што датычыцца, унясення змяненняў у Асноўны закон, то Анатоль Русецкі ўпэўнены: "Беларусы прымуць правільнае рашэнне, як рабілі гэта заўсёды".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі