Фота з архіва
28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 30 кастрычніка ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
Пастаянныя прадстаўнікі падвядуць вынікі пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і намецяць задачы па рэалізацыі прынятых дакументаў і дасягнутых дамоўленасцей.
На пасяджэнні будзе абмяркоўвацца выкананне дарожнай карты па рэалізацыі ініцыятыў у частцы супрацоўніцтва ў палітычнай, гуманітарнай і сацыяльнай сферах, выказаных кіраўнікамі дэлегацый у ходзе пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў і Эканамічнага савета СНД.
Акрамя таго, на сустрэчы плануецца разгледзець ход выканання плана мерапрыемстваў на 2023-2025 гады па рэалізацыі мемарандума аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж Выканаўчым камітэтам СНД і Еўразійскай эканамічнай камісіяй.-0-