Фота з архіва
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры СНД у Мінску на нарадзе прадстаўнікоў міністэрстваў юстыцыі абмеркаваны шэраг пытанняў падрыхтоўкі 19-га пасяджэння Савета міністраў юстыцыі дзяржаў - удзельніц СНД, правядзенне якога намечана на 25 чэрвеня 2025 года ў горадзе Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прававым дэпартаменце Выканаўчага камітэта СНД.
У мерапрыемстве, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Беларускай натарыяльнай палаты, Федэральнай палаты адвакатаў Расійскай Федэрацыі і Выканаўчага камітэта СНД.
Адбылося канструктыўнае абмеркаванне, у ходзе якога быў узгоднены праект парадку дня 19-га пасяджэння Савета міністраў юстыцыі дзяржаў - удзельніц СНД.
Плануецца, што на пасяджэнні члены савета абмяркуюць прыярытэтныя напрамкі далейшага развіцця прававога супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці, пытанні лічбавізацыі і трансфармацыі дзейнасці органаў ЗАГС дзяржаў - удзельніц СНД, стварэння Адзінай электроннай сістэмы абмену інфармацыяй паміж міністэрствамі юстыцыі дзяржаў - удзельніц СНД, узаемадзеяння ў сферы натарыяльнай і адвакацкай дзейнасці.
Асаблівая ўвага членаў савета будзе сканцэнтравана на разглядзе пытання аб умацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў справе захавання гістарычнай праўды і барацьбы з фальсіфікацыяй гісторыі, а таксама на рэалізацыі рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД "Аб аб'яўленні ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2027 года Годам прававой асветы".
Удзельнікі нарады прадоўжаць абмеркаванне пытанняў падрыхтоўкі 19-га пасяджэння Савета міністраў юстыцыі дзяржаў - удзельніц СНД у чэрвені 2025 года.-0-