Фота Мінабароны
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў - удзельніц СНД адбудзецца 12 лістапада ў Маскве. Беларускую ваенную дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліць міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
У адпаведнасці з парадкам дня ўдзельнікі пасяджэння разгледзяць шэраг пытанняў шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва і падвядуць вынікі сумеснай дзейнасці абаронных ведамстваў дзяржаў Садружнасці за 2024 год, узгодняць дакументы, якія рэгламентуюць сумесную дзейнасць на каротка- і сярэднетэрміновую перспектыву.
Таксама кіраўнікі абаронных ведамстваў дзяржаў - удзельніц СНД абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў і сумеснай дзейнасці па ўвекавечванні памяці аб мужнасці і гераізме савецкіх воінаў, загінулых на палях бітваў.-0-