Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2024, 14:04

Пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў - удзельніц СНД пройдзе ў Мінску 3 ліпеня
 

Фота з архіва
Фота з архіва
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 3 ліпеня адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.

У сустрэчы прымуць удзел міністры абароны дзяржаў Садружнасці, сакратар СМА СНД, а таксама генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. На парадку дня - абмеркаванне актуальных пытанняў шматбаковага супрацоўніцтва і развіцця аб'яднаных (сумесных) сістэм ваеннага прызначэння ў фармаце Садружнасці, а таксама зацвярджэнне плана сумесных мерапрыемстваў на 2025 год. Чакаецца, што ўдзельнікі пасяджэння адобраць канцэптуальныя падыходы да развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД да 2030 года.

Напярэдадні пасяджэння СМА СНД дэлегацыі прымуць удзел ва ўрачыстым сходзе і канцэрце ў Палацы Рэспублікі. А 3 ліпеня яны будуць назіраць за ваенным парадам у гонар 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі