Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Эканамічнага савета СНД адбудзецца 5 верасня, у год старшынства Таджыкістана ў Садружнасці яно пройдзе ў сталіцы рэспублікі - горадзе Душанбэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Выканаўчым камітэце СНД.
Старшынстваваць на пасяджэнні будзе першы намеснік прэм'ер-міністра Таджыкістана Хакім Халікзада. У склад савета ўваходзяць намеснікі кіраўнікоў урадаў, якія курыруюць пытанні эканомікі.
Праект парадку дня ўключае 27 пытанняў. У іх ліку такія значныя, як стратэгія лічбавізацыі асноўных мультымадальных транспартных калідораў дзяржаў - удзельніц СНД, стратэгія супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у развіцці інфармацыйнага грамадства і лічбавай эканомікі на перыяд да 2035 года, стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця СНД на 2026-2035 гады, План мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2026 годзе ў Садружнасці года аховы здароўя.
У далейшым гэтыя і іншыя дакументы будуць прадстаўлены на зацвярджэнне Савету кіраўнікоў урадаў СНД.-0-