Фота з архіва
12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ФПБ расказалі аб выніках работы грамадскіх прыёмных па пытаннях, звязаных з якасцю, коштам і наяўнасцю тавараў у гандлёвых аб'ектах. Такі фармат работы прафсаюзы ўвялі са жніўня гэтага года. У першую чаргу для таго, каб аператыўна рэагаваць на заўвагі і прапановы грамадзян, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
"За час, які прайшоў з пачатку работы прыёмных, звароты паступалі ад грамадзян з розных рэгіёнаў. Найбольш часта яны датычыліся кошту і якасці той ці іншай прадукцыі. У кожным выпадку інфармацыя аператыўна правяраецца з выездам на месца, запытваюцца растлумачэнні ў адміністрацыі магазінаў, а пры неабходнасці накіроўваюцца паведамленні ў кампетэнтныя дзяржаўныя органы, - расказалі ў прэс-службе ФПБ. - Як паказвае практыка, у шэрагу выпадкаў інфармацыя аб тых ці іншых праблемных пытаннях па факце не пацвердзілася. Разам з тым былі і асобныя абгрунтаваныя скаргі. Дзякуючы сумеснай рабоце з усімі зацікаўленымі такія сітуацыі аператыўна вырашаюцца".
Напрыклад, за мінулы месяц да спецыялістаў ФПБ паступілі звароты наконт нізкай якасці хлебабулачных вырабаў, тушонкі, аб завышэнні цэн на яблыкі, капусту, чай у асобных магазінах. Гэтыя звесткі не пацвердзіліся. А вось скарга на продаж няякасных фруктаў і высокі кошт прадукцыі ў адным з аб'ектаў грамадскага харчавання сапраўды была абгрунтаванай. Сітуацыя ўзята на кантроль.
Былі і скаргі на нізкі асартымент. Так, жыхары аднаго з аграгарадкоў паведамілі аб адсутнасці ў продажы запалак, солі і іншых тавараў штодзённага попыту. У адносінах да гэтага магазіна спажыўцы да таго ж звярталіся з просьбамі аб пераглядзе рэжыму работы. Сітуацыя была аператыўна выпраўлена: у гандлёвы аб'ект завезена неабходная прадукцыя, прапрацоўваецца пытанне аб больш зручным графіку работы магазіна.
"Народны кантроль" за сітуацыяй на спажывецкім рынку будзе прадаўжацца. Кожны, у каго ёсць пытанні па кошце, якасці, наяўнасці тавараў, у цэлым прапановы па ўдасканаленні работы аб'ектаў гандлю, можа паведаміць аб гэтым у прафсаюзныя грамадскія прыёмныя. Пры гэтым прадугледжаны розныя магчымасці для зваротаў: праз спецыяльную анлайн-форму на партале Федэрацыі прафсаюзаў, па тэлефоне. Таксама двойчы ў месяц можна непасрэдна звярнуцца да прафсаюзных спецыялістаў ва ўсіх абласных і Мінскім гарадскім аб'яднаннях прафсаюзаў.-0-