Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2021, 09:00

Пашыраны спіс арганізацый, якія могуць мець поўны геральдычны комплекс

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашыраны спіс арганізацый, якія могуць мець поўны геральдычны комплекс - герб, сцяг, нагрудныя знакі ўзнагароды і адрознення. Гэта прадугледжана Законам ад 6 студзеня 2021 года нумар 83-3 "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве юстыцыі.

Акрамя дзяржорганаў і іншых арганізацый, уключаных у пералік суб'ектаў, што валодаюць правам мець свае афіцыйныя геральдычныя сімвалы, у закон дадаткова ўключаны сілы тэрытарыяльнай абароны, дзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі, саюзы (асацыяцыі), фонды, Беларуская натарыяльная палата, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў, Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Палата падатковых кансультантаў, пастаянна дзеючыя трацейскія суды, створаныя ў якасці некамерцыйных арганізацый, прыватныя ўстановы адукацыі.

Пералік афіцыйных геральдычных сімвалаў дапаўняецца штандарам (сцягам) Прэзідэнта Беларусі, знакамі адрознення на форменным адзенні, а таксама знакамі ранення.

Закон удакладняе некаторыя нормы, якія датычацца парадку ўстанаўлення афіцыйных геральдычных сімвалаў, правядзення іх абавязковай геральдычнай экспертызы, а таксама вызначэння мер па ахове афіцыйных геральдычных знакаў.

"Не дапускаецца выкарыстанне грамадзянамі або арганізацыямі сімволікі, ідэнтычнай або падобнай да ступені змяшэння з афіцыйнымі геральдычнымі сімваламі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый або накіраванай па сваім змесце на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку маральнасці, правам і свабодам іншых асоб. Забаронена таксама нашэнне форменнага адзення грамадзянамі, якія не ўключаны ў пералік асоб, маючых права насіць форменнае адзенне, у тым ліку са знакамі адрознення", - адзначылі ў Мінюсце.

Закон абагульняе шэраг палажэнняў дзеючага заканадаўства і тым самым накіраваны на правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання ўсіх відаў афіцыйных геральдычных сімвалаў з улікам спецыфікі кожнага віду.

Таксама адзначаецца, што правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы афіцыйных геральдычных сімвалаў прадоўжыць каардынаваць Геральдычны савет пры Прэзідэнце, які ажыццяўляе іх экспертызу на адпаведнасць устаноўленым патрабаванням.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі