Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2019, 09:00

Пашыраная зона бязвізу ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях адкрыецца для наведвання 10 лістапада

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў парадак наведвання грамадзянамі бязвізавай тэрыторыі "Брэст - Гродна", а таксама раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Адпаведнае палажэнне замацавана ў пастанове Савета Міністраў нумар 699 ад 14 кастрычніка 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Дакумент прыняты ў мэтах рэалізацыі ўказа нумар 300 ад 7 жніўня бягучага года "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" і ўступае ў сілу 10 лістапада.

У адпаведнасці з палажэннем, іншаземцы могуць наведваць бязвізавую тэрыторыю "Брэст - Гродна" ў турыстычных мэтах на тэрмін да 15 сутак пры індывідуальным наведванні, а заходнія вобласці пры ўмове перамяшчэння ў складзе турыстычных груп па маршрутах, якія прадугледжваюць наведванне бязвізавай тэрыторыі "Брэст - Гродна".

Пры сабе замежным грамадзянам неабходна мець пашпарт або дакумент, які яго замяняе яго і прызначаны для выезду за мяжу, і дакумент, што дае права на наведванне бязвізавай тэрыторыі. Гэты дакумент прадастаўляе права на аднаразовы ўезд і выезд з Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі