6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 6 жніўня на партале VIDEOBEL.BY размяшчаюцца праекты абласных тэлерадыёкампаній, якія працуюць пад агульным брэндам "Беларусь 4", паведамляе БЕЛТА.
Сёння на рэсурсе VIDEOBEL.BY размешчана больш за 8 тыс. відэа, кожнае з якіх для зручнасці карыстальнікаў разбіта на тайм-коды - тэматычныя адрэзкі. На партале выходзіць 120 праектаў вядучых рэспубліканскіх СМІ. Арганізавана анлайн-вяшчанне 12 каналаў: "Беларусь 1", АНТ, СТБ, МІР, "Першы інфармацыйны", "РТР-Беларусь", "НТБ-Беларусь", "Беларусь 3", "Беларусь 5", "Беларусь 2", "Беларусь 24", "МІР24".
Па частаце праглядаў сярод ТБ-каналаў лідзіруюць "Беларусь 1", АНТ, "РТР Беларусь" і "Першы інфармацыйны". "Дарэчы, цяпер Белтэлерадыёкампанія, напэўна, стане несумненным лідарам, таму што тыя рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі, праекты якіх мы будзем размяшчаць на партале VIDEOBEL.BY, таксама ўваходзяць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі", - падкрэсліла Ірына Акуловіч.-0-
