Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года атрымалі 94 працэнты школ у Беларусі

Грамадства 22.08.2019 | 13:21
Фота з архіва
Фота з архіва

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года атрымалі 94 працэнты школ у Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі.

На нарадзе ва ўрадзе 12 жніўня па тэме падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да пачатку новага навучальнага года адзначалася, што пашпарты гатоўнасці ўстаноў адукацыі і інтэрнатаў трэба падпісаць да 23 жніўня. У Мінадукацыі выказалі ўпэўненасць, што даручэнне будзе выканана.

Асаблівую ўвагу ў працэсе падрыхтоўкі да новага навучальнага года спецыялісты ўдзяляюць стану харчаблокаў і сталовых - яны павінны адпавядаць устаноўленым санітарным нормам і правілам. Акрамя таго, павінны быць прыведзены ў парадак і дааснашчаны новым абсталяваннем спартзалы, школьныя стадыёны, спартыўныя збудаванні.

У новым навучальным годзе будуць працаваць 2951 установа дашкольнай адукацыі і 3003 - агульнай сярэдняй. Адкрыюць свае дзверы для навучэнцаў 127 прафесійных каледжаў, ліцэяў і 111 ССНУ, а таксама 47 і 83 установы, якія рэалізуюць праграмы прафтэх- і сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведна. Студэнты будуць вучыцца ў 42 дзяржаўных і 9 прыватных ВНУ.

Да 1 верасня плануецца ўвесці ў эксплуатацыю шэсць дзіцячых садоў на больш як тысячу месцаў, восем школ-новабудоўляў на 7288 месцаў.

Плануецца, што 2 верасня, у панядзелак, заняткі пачнуць 1 млн 30 тыс. школьнікаў, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў. Усе ўстановы адукацыі будуць забяспечаны педагагічнымі кадрамі: у 2019 годзе на работу накіраваны 4,3 тыс. маладых спецыялістаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.