Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 кастрычніка 2018, 16:24

Пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск з пачатку года павялічыўся на 9,2 працэнта

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск за дзевяць месяцаў бягучага года павялічыўся на 9,2 працэнта. Такая інфармацыя размешчана на сайце аэрапорта, паведамляе БЕЛТА.

Колькасць пасажыраў у аэрапорце з пачатку года перавысіла 3,47 млн чалавек, авіяпрадпрыемства абслужыла 19711 самалёта-вылетаў (прырост 6,2 працэнта).

У верасні аэрапорт абслужыў 452 271 пасажыра, што на 12,2 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года. За мінулы месяц было абслужана 2355 самалёта-вылетаў (прырост 4,1 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі