Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб неспрыяльных з'явах надвор'я лета 2024 года на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА, прысвечанай падвядзенню кліматычных вынікаў лета, заявіла інжынер-метэаролаг аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Белгідрамета Таццяна Гіль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На працягу летняга сезона па краіне назіраліся туманы і навальніцы. Таксама адзначалася выпадзенне граду, які месцамі дасягаў крытэрыяў небяспечнай метэаралагічнай з'явы, калі дыяметр градзін дасягаў 20 мм і больш. Так, 14 чэрвеня на гідралагічным пасту Лапаціна ў Пінскім раёне быў зафіксаваны град дыяметрам 25 мм. Дажджы ў асноўным мелі ліўневы характар, месцамі дасягаючы крытэрыяў небяспечнай з'явы. Так, 20 жніўня на гідралагічным пасту Беліца ў Лідскім раёне выпала 95,7 мм ападкаў. 18 ліпеня ў Мінску выпала рэкордная сутачная колькасць ападкаў - 88 мм. Папярэдні рэкорд фіксаваўся ў жніўні 2005 года і склаў 77,5 мм", - расказала Таццяна Гіль.
Летам спецыялісты фіксавалі вецер парывамі да 15 м/с і больш. Месцамі вецер дасягаў небяспечных метэаралагічных з'яў, з парывамі 25 м/с і больш. "Максімальная скорасць ветру за летні сезон была адзначана на станцыях Гомель 14 чэрвеня і Касцюковічы 18 ліпеня, склаўшы 29 м/с", - падкрэсліла метэаролаг.-0-