Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2022, 09:00

Парывы да 15-20 м/с: МНС папярэджвае аб захаванні ветранага надвор'я

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 21 студзеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі захаваецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, паведамілі БЕЛТА ў МНС.

У ліку фактараў небяспекі ў МНС назвалі пашкоджанне або абрыў ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, пашкоджанне, абрушэнне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.

З-за ўмоў надвор'я магчыма ўзнікненне такіх надзвычайных сітуацый, як дарожна-транспартныя здарэнні, павелічэнне няштатных сітуацый на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі, пажараў у дамах і іншых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі