8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Марозна і снежна будзе ў Беларусі 8 студзеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца пераважанне воблачнага надвор'я. Днём будзе снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе - моцны снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы, месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, днём парывісты, па паўднёвым усходзе моцны парывісты.
Максімальная тэмпература днём складзе ад 4 да 10 градусаў марозу.-0-