18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і кароткачасовыя дажджы чакаюцца сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с, у асобных раёнах 15-18 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 18-24 градусы цяпла, па паўднёвым захадзе - плюс 26.-0-