Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2024, 12:35

Парывісты вецер і да плюс 28 градусаў будзе ў Беларусі 24 мая

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і да плюс 28 градусаў будзе ў Беларусі 24 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Толькі днём па захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 4-9 м/с, а ўдзень па захадзе парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, месцамі пры навальніцах - да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, удзень - плюс 22-28 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі