Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2024, 16:10

Парывісты вецер і да +24°С чакаецца ў Беларусі 13 чэрвеня

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і да плюс 24 градусаў чакаецца ў Беларусі 13 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Толькі ноччу па ўсходзе, а днём у паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман.

Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 6 градусаў па паўночным захадзе да плюс 14 градусаў па ўсходзе. Днём тэмпература паветра павысіцца да плюс 19-24 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі