Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2020, 12:36

Парывісты вецер і да +7°С чакаецца ў Беларусі 21 студзеня

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі, уначы без істотных ападкаў. Удзень месцамі, пераважна па паўночнай частцы краіны, пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах па поўдні чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер прагназуецца заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, удзень месцамі - да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, удзень - 1-7 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі