
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і да плюс 29 градусаў прагназуецца ў Беларусі 23 верасня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу ўначы будзе пераменная воблачнасць, удзень павелічэнне воблачнасці. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень пераважна па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, удзень месцамі - да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 10 градусаў па ўсходзе да плюс 20 градусаў па захадзе. Удзень паветра прагрэецца да плюс 23-29 градусаў.-0-