13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і да плюс 27 градусаў прагназуецца ў Беларусі 14 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераменная воблачнасць, надвор'е чакаецца пераважна без ападкаў. Толькі днём месцамі па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўначы слабы, удзень 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў, удзень - плюс 21-27 градусаў.-0-