Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2019, 12:48

Парывісты вецер і да 20 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 11 студзеня

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікі снег, галалёдзіца, парывісты вецер і да 20 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 11 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдзе невялікі снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні 4-9 м/с, па паўночным захадзе краіны з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-15 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 16-20 градусаў. Удзень будзе 5-11 градусаў ніжэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі