Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2020, 11:57

Парывісты вецер і да 18 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 кастрычніка

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і да 18 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна без ападкаў, удзень па паўночнай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с, уначы па поўначы ў асобных раёнах - да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, удзень - 13-18.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі