Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Партызанскі летапіс: прафесар Гутараў аб "Барацьбе і творчасці народных мсціўцаў"

Грамадства 17.04.2019 | 12:40

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партызанскі фальклор адыграў выключную ролю ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Народная творчасць узнімала баявы дух салдат у глухіх лясах і на палях бітваў, натхняла насельніцтва на працоўныя подзвігі.

Нязменным сябрам партызан быў гармонік, пад які выконвалі частушкі і песні, прыдуманыя ў час баявых аперацый.

"Прафесар Гутараў аб "Барацьбе і творчасці народных мсціўцаў" - чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ. Яна расказвае пра ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Гутарава, які прысвяціў партызанскаму фальклору сваю кнігу. У ёй фрагменты рукапісных часопісаў партызанскіх фарміраванняў Мінскай вобласці. Аўтару іх прадаставілі самі байцы, а ў 2011 годзе яны папоўнілі калекцыю фондаў музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Асновай праекта "Партызанскі летапіс" стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыднёва мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх алічбаваныя версіі. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага. Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.