Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2018, 11:35

Партызанскі летапіс: песняры беларускай зямлі народным мсціўцам

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заклікі Якуба Коласа і Янкі Купалы былі часткай агітацыі ў цяжкія ваенныя гады. Іх друкавалі на лістоўках, публікавалі ў газетах-плакатах, на старонках партызанскіх часопісаў... Вершы і проза песняроў беларускай зямлі паднімалі партызан супраць нямецкіх танкаў і гармат.

"Песняры беларускай зямлі народным мсціўцам" - новая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ "Партызанскі летапіс". .

Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыднёва мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы фармат. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі