Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Партызанскі летапіс: Гаўрошы Вялікай Айчыннай

Грамадства 13.03.2019 | 11:19

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разам з дарослымі яны дзялілі ўвесь цяжар вайны і партызанскага побыту, расклейвалі лістоўкі, былі сувязнымі і разведчыкамі, хадзілі на баявыя аперацыі. Больш за пяць з палавінай тысяч юных патрыётаў сталі ўдзельнікамі падпольнага і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай у Беларусі. Двое з іх - Марат Казей і Зіна Партнова - удастоены звання Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

Чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ - "Партызанскі летапіс: гаўрошы Вялікай Айчыннай" - прысвечана юным народным мсціўцам, якім па волі лёсу і загаду сэрца давялося быць на партызанскай вайне.

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыднёва мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі ў лічбавым фармаце. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.

http://letopis.belta.by/bel/26

-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.