Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2021, 12:41

Партной: дзякуючы аграэкатурызму паляпшаецца інфраструктура сельскай мясцовасці

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё ў Беларусі аграэкатурызму садзейнічае паляпшэнню інфраструктуры ў сельскай мясцовасці. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра нагадаў, што праект па развіцці ў краіне аграэкатурызму стартаваў больш за 15 гадоў таму і, на яго думку, па-ранейшаму паспяховы. "Указ, які рэгулюе дзейнасць у гэтай сферы, падпісаны ў чэрвені 2006 года, далей ён трансфармаваўся, таму што жыццё не стаіць на месцы, і адпаведна ўносіліся пэўныя змяненні, якія паляпшалі работу гэтага віду турызму. Мэта гэтага напрамку - развіццё сельскіх тэрыторый, а дзякуючы рабоце і энтузіязму прадстаўнікоў аграэкатурызму і падтрымцы кіраўніка дзяржавы, урада гэта сфера ўжо стала фішкай нашай краіны, мы з'яўляемся пераможцамі ў сусветным маштабе ў пэўных рэйтынгах", - сказаў Міхаіл Партной.

Намеснік міністра падкрэсліў, што перавага гэтага віду турызму ў тым, што ён практычна не патрабуе прыцягнення дзяржаўных сродкаў. "На яго развіццё выдзяляюцца інвестыцыі. Дзякуючы аграэкатурызму паляпшаецца інфраструктура сельскай мясцовасці, ствараюцца рабочыя месцы, што ў цэлым станоўча ўплывае на эканоміку краіны. Гэта значыць асноўная мэта дасягнута, таму некаторыя змяненні ва ўказ кіраўнік дзяржавы падтрымаў, такім чынам гэты від турызму і далей будзе развівацца, проста ёсць пэўныя моманты, якія неабходна падкарэкціраваць", - расказаў ён.

Міхаіл Партной таксама паведаміў, што 23 кастрычніка беларускія аграсядзібы правядуць дзень адкрытых дзвярэй. Старшыня праўлення БГА "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова ў сваю чаргу падкрэсліла, што ўдзельнічаць у мерапрыемстве будуць не ўсе аграсядзібы. Спіс удзельнікаў будзе размешчаны на сайце грамадскага аб'яднання і Міністэрства спорту і турызму. Дзень адкрытых дзвярэй у аграсядзібах упершыню прайшоў у краіне ў 2012 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі