Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2024, 09:36

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з Сергяенкам прыме ўдзел у пасяджэнні Савета ПА АДКБ у Алматы


Фота з архіва
Фота з архіва
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам наведае 2-3 чэрвеня Рэспубліку Казахстан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыме ўдзел у пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое адбудзецца ў горадзе Алматы.

На савеце будуць разгледжаны пытанні рэалізацыі рашэнняў лістападаўскай (2023 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і мерах, што прымаюцца па процідзеянні выклікам і пагрозам калектыўнай бяспецы. Плануецца таксама прыняцце Заявы Савета ПА АДКБ у сувязі з развіццём тэхналогій штучнага інтэлекту і абмен вопытам процідзеяння замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы дзяржавы.

Акрамя таго, будзе заслухана інфармацыя аб выніках удзелу прадстаўнікоў ПА АДКБ у міжнародным назіранні за выбарамі і рэферэндумамі ў Беларусі, Расіі, Сербіі, а таксама ў рабоце 148-й асамблеі Міжпарламенцкага саюза і чарговага 23-га зімовага пасяджэння ПА АБСЕ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі