Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лютага 2024, 12:59

Пархомчык: дэпутат - гэта ў першую чаргу патрыёт і чалавек, блізкі да народа

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутат - гэта ў першую чаргу патрыёт, а таксама чалавек, які блізкі да народа і гатовы змагацца за сваю Радзіму і выбаршчыкаў, якія аддалі за яго свой голас. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час галасавання на выбарчым участку нумар 561 у школе нумар 78 Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аддаць свой голас за будучых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання Пётр Пархомчык вырашыў у асноўны дзень галасавання, паколькі ў чацвер і пятніцу знаходзіўся ў Віцебскай вобласці. Віцэ-прэм'ер расказаў, якія асабіста для яго якасці, акрамя патрыятызму, важныя ў кандыдатах у дэпутаты. "Вельмі важна, каб ён меў вопыт кіраўніцтва, быў з адукацыяй і меў вопыт узаемадзеяння з людзьмі. Тады можна будзе адстойваць інтарэсы людзей і ў парламенце", - сказаў ён.

Намеснік прэм'ер-міністра адзначыў важнасць сённяшняга дня для дзяржавы. "Выбары - важная падзея для любой дзяржавы. Сёння ў свеце сітуацыя няпростая. Таму важна кансалідацыя і адзінства нашага народа для прыняцця правільных і ўзважаных рашэнняў. І тое, што мы праводзім  адзіны дзень галасавання, - правільны крок у тым ліку з эканамічнага пункту гледжання. Да выбараў краіна падышла з добрымі фінансава-эканамічнымі паказчыкамі. Добра завяршылі мінулы год і стварылі трывалы фундамент на гэты год. Студзень сведчыць, што і ў 2024 годзе захоўваецца дадатная дынаміка развіцця эканомікі", - падкрэсліў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі