Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2024, 12:53

Пархомчык: 2023 год для Мінпрама быў рэзультатыўным

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Міністэрства прамысловасці 2023 год быў рэзультатыўным. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык перад пачаткам падагульняючай калегіі Міністэрства прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для Міністэрства прамысловасці 2023 год быў рэзультатыўным. Ацэнка работы станоўчая: з 10 даведзеных паказчыкаў цалкам выканана 6. Прычым гэта 6 ключавых паказчыкаў, якія фарміруюць эканоміку краіны. І тут добрая дадатная дынаміка назіраецца на працягу трох гадоў. Тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці за тры гады склаў 139,8 працэнта. Калі ўзяць экспарт, то тут яшчэ вышэйшыя паказчыкі", - сказаў Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, адбываецца пэўнае насычэнне рынку Расіі. У 2024 годзе трэба правесці сур'ёзную работу па дыверсіфікацыі рынкаў і выходзіць на іншыя рынкі. "Яны абазначаны. Гэта Афрыка, Лацінская Амерыка, Паўднёва-Усходняя Азія. Зроблены пэўныя крокі. У мінулым годзе пастаўлены рад тэхнікі сельгасмашынабудавання, аўтамабілебудавання, якія замацоўваюцца на гэтых рынках", - расказаў віцэ-прэм'ер.

"Мы патрабавальна падыходзілі да абароны бізнес-планаў усіх буйнейшых прадпрыемстваў Мінпрама. Мы бачым, што вынікі студзеня станоўчыя. Прамысловасць спрацавала з ростам 105,4 працэнта да ўзроўню мінулага года. І як вынік тэмп росту ВУП - 102,8 працэнта. Галоўнае - утрымацца на гэтай вышыні і далей нарошчваць аб'ёмы вытворчасці і павялічваць экспартны патэнцыял. Заданне ўстаноўлена: прырасці па экспарце - 107,6 працэнта, рост ВУП - 103,8 працэнта. Уласна па аб'ёмах вытворчасці прамысловай прадукцыі трэба спрацаваць з тэмпам не ніжэйшым за 105 працэнтаў", - адзначыў Пётр Пархомчык.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі