9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацавала праект указа Прэзідэнта, у якім прадугледжваюцца меры па ўзмацненні дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля. Аб новых падыходах у жыллёвай палітыцы ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў кіраўнік Мінбудархітэктуры Руслан Пархамовіч.
"Павышэнне ўзроўню даступнасці жылля - тое, над чым заўсёды працавала і прадаўжае працаваць Мінбудархітэктуры. Падыходы па дасягненні гэтай мэты закладзены ў праекце Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года. У ёй прадугледжваецца ў тым ліку паэтапнае павелічэнне аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля. Гэты падыход адназначна павысіць даступнасць жылля для беларусаў", - заўважыў міністр архітэктуры і будаўніцтва.
Кіраўнік ведамства ўдакладніў, што завершана работа над праектам указа Прэзідэнта, які прадугледжвае меры па ўзмацненні дзяржпадтрымкі. У канцы жніўня плануецца нарада ў кіраўніка дзяржавы, дзе будуць разгледжаны прапановы Мінбудархітэктуры. У выпадку іх адабрэння меры зацвердзяць ва ўстаноўленым парадку.
Прапановы міністэрства датычацца ў тым ліку развіцця жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы і ўдасканалення парадку і ўмоў ільготнага крэдытавання грамадзян і дзяржарганізацый пры будаўніцтве індывідуальных жылых дамоў у сельскай мясцовасці. Што канкрэтна прапануе Мінбудархітэктуры?
"Па-першае, для людзей, якія пастаянна пражываюць, працуюць і будуюць, рэканструююць або купляюць дамы або кватэры ў вёсцы, мы прапануем павялічыць памер ільготнага крэдыту да 100 працэнтаў кошту агульнай плошчы (сёння 90 працэнтаў), знізіць працэнтную стаўку да 1 працэнта гадавых (сёння 3 працэнты), павялічыць на 4 працэнтныя пункты субсідыю на выплату часткі працэнтаў па крэдыце па ўказе нумар 240 (сёння памер субсідыі роўны стаўцы рэфінансавання, зменшанай на 2 працэнтныя пункты), - расказаў Руслан Пархамовіч. - Па-другое, мы ўнеслі прапанову па прадастаўленні льготных крэдытаў на куплю кватэр і дамоў, пабудаваных дзяржарганізацыямі і не прададзеных да завяршэння будаўніцтва, усім грамадзянам, якія маюць права на дзяржпадтрымку, а не толькі шматдзетным сем'ям. Намі таксама ўнесена прапанова прадастаўляць дзяржпадтрымку на будаўніцтва індывідуальных дамоў, якія ўзводзяцца з прымяненнем спрошчанага парадку, а дзяржарганізацыям - субсідыі на кампенсацыю працэнтных ставак па крэдытах, што выдаюцца на агульных умовах для будаўніцтва арэнднага жылля".
Акрамя таго, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ўнесла прапанову прадастаўляць дадатковую крэдытную і фінансавую падтрымку маладым спецыялістам і грамадзянам да 31 года, калі яны адносяцца да катэгорыі маладых сем'яў. Тут таксама ёсць свае ўмовы.
Сем'ям з дзецьмі-інвалідамі прапанавана даваць права на паўторнае атрыманне дзяржпадтрымкі ў сувязі з нараджэннем наступных дзяцей, а шматдзетным сем'ям з інвалідамі з дзяцінства - першачарговае права на паляпшэнне жыллёвых умоў з дзяржпадтрымкай.
Нарэшце, для людзей, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю да 20 тыс. чалавек, а таксама пражываюць або працуюць у вёсцы і займаюцца рэканструкцыяй або капітальным рамонтам індывідуальных дамоў, Мінбудархітэктуры прапануе павялічыць памер ільготнага крэдыту на рэканструкцыю да 1 тыс. базавых велічынь (сёння 300 БВ).-0-