Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 ліпеня 2021, 18:49

Парадак уезду ў Расію для грамадзян Беларусі змяняецца з 10 ліпеня

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з прыняццем пастановы галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 2 лiпеня 2021 года нумар 17 зменены правілы ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

"Грамадзянам дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Таджыкістана з 10 ліпеня, а грамадзянам Азербайджана, Малдовы, Узбекістана, Туркменістана - з 1 верасня пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы Расійскай Федэрацыі неабходна будзе пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання матэрыялу, адабранага не раней чым за тры каляндарныя дні да прыбыцця на тэрыторыю Расіі, на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЛР) з выкарыстаннем мабільнага дадатку "Падарожнічаю без COVID-19", - адзначылі ў прэс-службе.

У Мінтрансе просяць улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездак у Расію.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі