ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2021, 14:33

Парадак правядзення турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь" зменіцца з 1 студзеня 2022 года

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства спорту і турызму пастановай ад 10 верасня 2021 года нумар 27 зацвердзіла палажэнне аб рэспубліканскім турыстычным конкурсе "Пазнай Беларусь", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Конкурс уяўляе сабой штогадовае мерапрыемства па намінацыях, накіраванае на садзейнічанне развіццю ўнутранага і міжнароднага ўязнога турызму ў Беларусі, кансалідацыю намаганняў усіх дзяржорганаў, арганізацый, фізічных асоб, занятых у сферы турызму, а таксама заахвочванне дасягненняў у развіцці турыстычнай індустрыі.

У пералік задач правядзення конкурсу ўключаны прыцягненне ўвагі да праблем стварэння і развіцця туріндустрыі, стварэнне станоўчага вобразу Беларусі як краіны, прывабнай для турыстаў, экскурсантаў, прыцягненне насельніцтва да актыўных форм адпачынку, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя гістарычных славутасцей, культурнай і прыроднай спадчыны, павышэнне прэстыжу прафесій, занятых у туріндустрыі, а таксама стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій у турызме.

Штогод конкурс можа быць прымеркаваны да пэўнай тэмы.

Ведамасная пастанова ад 20 кастрычніка 2016 года нумар 18 "Аб зацвярджэнні палажэння аб рэспубліканскім турыстычным конкурсе "Пазнай Беларусь" з усімі змяненнямі прызнаецца страціўшай сілу.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі