Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 красавіка 2020, 11:32

Парадак правядзення прафатэстацыі ў сферы ЖКГ зацвердзілі ў Беларусі

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак правядзення прафесійнай атэстацыі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі вызначылі ў Беларусі. Адпаведнае палажэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2020 года нумар 187, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з палажэннем, гэты парадак распаўсюджваецца на асоб, якія прэтэндуюць на пасады служачых арганізацый, што ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, і дзяржаўных заказчыкаў у сферы ЖКГ, назначэнне (выбранне) на якія ажыццяўляецца пасля праходжання атэстацыі. Пры гэтым яго дзеянне не распаўсюджваецца на выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, накіраваных на работу пасля размеркавання (пераразмеркавання) у арганізацыі на пасады служачых.

Працэдура атэстацыі будзе ўключаць у сябе падачу заявы, праверку правільнасці складання заявы, паўнаты прадстаўленых дакументаў, прыняцце рашэння аб допуску прэтэндэнта да кваліфікацыйнага экзамену, правядзенне кваліфікацыйнага экзамену, прыняцце рашэння па яго рэзультатах, а потым афармленне і выдачу пасведчання.

Калі ў час атэстацыі ўзнікнуць спрэчныя пытанні, яны будуць разглядацца камісіяй, што ствараецца Мінжылкамгасам. У яе склад могуць быць уключаны прадстаўнікі дзяржорганаў і іншых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, грамадскіх аб'яднанняў. Старшынёй гэтай камісіі будзе першы намеснік міністра ЖКГ.

Пастановай таксама вызначана, што арганізацыяй, упаўнаважанай на правядзенне прафатэстацыі ў сферы ЖКГ, будзе ўстанова дадатковай адукацыі "Дзяржаўны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў "Жылкам".

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі