Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лістапада 2020, 13:57

Папраўкі ў законы аб ахове здароўя і аказанні псіхалагічнай дапамогі прыняты ў другім чытанні

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя і аказання псіхалагічнай дапамогі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Законапраектам аб ахове здароўя прапаноўваецца пашырыць аб'ёмы аказваемай дапамогі замежным грамадзянам, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Акрамя таго, у краіне пачалі функцыянаваць універсітэцкія клінікі, дзе праводзіцца павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў. Таму законапраектам прапанавана аднесці ўніверсітэцкія клінікі да дзяржаўных устаноў", - расказала старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Людміла Макарына-Кібак.

Паводле яе слоў, цэлая глава законапраекта прысвечана інфарматызацыі. "Мы гаворым аб тым, што ў рэспубліцы пачне функцыянаваць цэнтралізаваная інфармацыйная сістэма, сфарміруецца адзіны архіў. У законапраекце прапісана, якія даныя будуць уносіцца на кожнага пацыента. Акрамя таго, кожны пацыент зможа заходзіць у асабісты інфармацыйны кабінет і глядзець інфармацыю аб стане свайго здароўя, аналізы, эпікрызы", - адзначыла парламентарый. Дакументам таксама прадугледжана магчымасць аказання бясплатнай медыцынскай дапамогі пацыентам, якія праходзяць лячэнне і назіраюцца ў дзённых стацыянарах.

Закон аб аказанні псіхалагічнай дапамогі прыводзіцца ў адпаведнасць з указам "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці". "Крыху зменены паняційны апарат, агаворана магчымасць ліцэнзавання дзейнасці па аказанні псіхалагічнай дапамогі", - дадала Людміла Макарына-Кібак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі