Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Папраўкі ў закон аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі павысяць яе даступнасць і якасць - Міністэрства аховы здароўя

Грамадства 13.03.2019 | 16:18

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі", унесены ў Палату прадстаўнікоў, дасць магчымасць палепшыць якасць і даступнасць псіхіятрычнай дапамогі насельніцтву. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.

У прыватнасці, рэгламентавана, што ўрачы агульнай практыкі пры аказанні першаснай меддапамогі могуць праводзіць дыягностыку псіхічных расстройстваў з далейшым магчымым лячэннем пагранічных форм. Таксама агаворваецца, што гэта магчыма на падставе клінічных пратаколаў аказання меддапамогі пры псіхіятрычных і паводзінскіх расстройствах у агульнай медыцынскай практыцы, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя.

Каб забяспечыць бесперапыннасць дыспансернага назірання за пацыентамі, якія пакутуюць на псіхічныя расстройствы (захворванні), адпаведнае права плануецца прадаставіць стацыянарным установам сацыяльнага абслугоўвання, установам крымінальна-выканаўчай сістэмы.

У законапраекце ёсць палажэнні, якія вызначаюць правядзенне штоквартальных медпрафаглядаў спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў без прыкмет развіцця сіндрому залежнасці. Паводле слоў Аляксандра Хаджаева, змяненне абумоўлена тым, што цяпер асаблівая ўвага ўдзяляецца барацьбе з п'янствам, алкагалізмам і наркаманіяй. Новаўвядзенне накіравана на змяншэнне шкодных наступстваў спажывання псіхаактыўных рэчываў для здароўя і матываванне на абмежаванне альбо поўнае спыненне іх спажывання. Людзі, якія ўжываюць такія рэчывы, але не маюць сіндрому залежнасці, маюць патрэбу ў пастаянным назіранні з боку ўрачоў-псіхіятраў-нарколагаў, а таксама медыцынскай прафілактыцы.

З улікам практыкі ў новай рэдакцыі выкладзены артыкул, які датычыцца абмежавання да выканання асобных відаў работ. Плануецца пазначыць, што чалавек з псіхічным расстройствам (захворваннем), якое з'яўляецца медпроціпаказаннем да выканання работ са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы або работ, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам ёсць неабходнасць у прафесійным адборы, можа быць прызнаны непрыдатным да выканання такіх работ у парадку, устаноўленым заканадаўствам. Дзеючая рэдакцыя артыкула не прымянялася на практыцы з-за немагчымасці рэалізацыі нормы аб распрацоўцы пераліку псіхічных расстройстваў (захворванняў), якія перашкаджаюць выкананню работ па асобных спецыяльнасцях (прафесіях), рабоце з крыніцай павышанай небяспекі.

Канкрэтызаваны выпадкі выдачы заключэння ВКК дзяржарганізацыі аховы здароўя і санкцыі пракурора на правядзенне прымусовага псіхіятрычнага агляду. Паводле слоў Аляксандра Хаджаева, гэта дасць магчымасць забяспечыць захаванне правоў грамадзян, а таксама ажыццяўляць такі агляд толькі тады, калі пакіданне пацыента без псіхіятрычнай дапамогі можа прычыніць істотную шкоду яго здароўю альбо жыццю і (або) здароўю іншых людзей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сотавая сувязь у Беларусі Паслугі сотавай рухомай электрасувязі ў Беларусі аказваюць тры аператары: ЗАТ "БеСТ", ТАА "МТС" і УП "Велком".