ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2022, 11:19

Папраўкі ў правілы дарожнага руху ўступілі ў сілу

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступілі ў сілу папраўкі ў правілы дарожнага руху, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў.

Сёння ўступае ў сілу закон №134-З "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дарожным руху". У ведамстве падкрэслілі, што папраўкі нацэлены на ўдасканаленне ажыццяўлення бяспекі дарожнага руху і прадугледжваюць шэраг новаўвядзенняў. У прыватнасці, прадугледжваецца магчымасць навучання і здачы практычнага кваліфікацыйнага экзамену ў ДАІ на аўтамабілі з аўтаматычнай каробкай перадач. У вадзіцельскім пасведчанні будзе прастаўляцца адпаведная адзнака аб магчымасці кіравання транспартнымі сродкамі без механічнай трансмісіі. Міжнародныя вадзіцельскія пасведчанні будуць выдавацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канвенцыі аб дарожным руху 1968 года. Акрамя таго, захоўваецца права грамадзян Расіі на кіраванне транспартнымі сродкамі на падставе сваіх нацыянальных вадзіцельскіх пасведчанняў пасля атрымання пашпарта або пасведчання на права жыхарства ў Беларусі. Таксама перагледжаны існуючыя катэгорыі колавых трактароў і самаходных машын. Пры гэтым да іх будуць аднесены снегабалотаходы, квадрацыклы, снегаходы і мотаўсюдыходы.

Акрамя таго, вызначаны парадак накіравання вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын на абавязковы медыцынскі пераагляд, у тым ліку паведамлення аб такім накіраванні. Знімаецца таксама неабходнасць узгаднення з ДАІ маршрутаў, па якіх ажыццяўляецца навучанне кіраванню механічным транспартным сродкам. Пры гэтым Міністэрства ўнутраных спраў будзе вызначаць пералік участкаў дарог, на якіх забаронена навучанне.

Дзяржтэхагляд будзе ажыццяўляцца на дагаворнай аснове. Тыпавая форма дагавора на аказанне такіх паслуг будзе ўстанаўлівацца Саветам Міністраў. Законам вызначаны асноўныя параметры дарожнага руху, якія характарызуюць яго бяспеку і эфектыўнасць, магчымасць іх маніторынгу (збор, апрацоўка і аналіз даных), а таксама прынцыпы арганізацыі дарожнага руху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі