Дзмітрый Пантус
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уся работа беларускага ваенна-прамысловага комплексу нацэлена на захаванне і ўмацаванне абараназдольнасці. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус на адкрыцці ХІІ Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2025 у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"MILEX-2025 праходзіць у знакавы год - год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Цана, якую давялося заплаціць у тыя гады, не дае нам забыць аб самай вялікай каштоўнасці на зямлі - аб міры. Толькі ва ўмовах міру чалавек можа будаваць планы, развівацца, рухацца да новых здзяйсненняў, - сказаў Дзмітрый Пантус. - Уся работа беларускага ваенна-прамысловага комплексу нацэлена на захаванне міру, умацаванне абараназдольнасці, развіццё тэхналагічнага суверэнітэту і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва".

Старшыня Дзяржкамваенпрама адзначыў, што Беларусь дэманструе сваю адкрытасць і гатоўнасць працаваць з тымі партнёрамі, якія выступаюць за раўнапраўе і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.

"У гэтым годзе MILEX праводзіцца на новай пляцоўцы - у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Сучасны выставачны комплекс дасць магчымасць нам яшчэ больш маляўніча прадставіць дасягненні айчыннага абароннага сектара эканомікі. Вялікі дзякуй усім, хто адгукнуўся на наша запрашэнне і знайшоў час, а таксама магчымасць наведаць Беларусь", - падкрэсліў Дзмітрый Пантус.-0-

Фота Віталя Піваварчыка