Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2020, 19:58

Памочнікі Прэзідэнта на наступным тыдні правядуць прамыя тэлефонныя лініі

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памочнікі Прэзідэнта - інспектары па Гродзенскай вобласці і горадзе Мінску правядуць 18 і 19 мая прамыя тэлефонныя лініі для насельніцтва, паведамляе БЕЛТА.

Таксама 21 мая ў Крупках выязны прыём грамадзян правядзе намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.

Адміністрацыя Прэзідэнта арганізуе гэтыя мерапрыемствы ў рамках работы са зваротамі грамадзян, а таксама для кантролю ўзаемадзеяння мясцовых органаў улады з насельніцтвам.

Штодзень з 11 мая жыхар любога населенага пункта, не выязджаючы, аператыўна мог звярнуцца наконт хвалюючага яго пытання непасрэдна да прадстаўніка Прэзідэнта ў канкрэтным рэгіёне або давесці да яго свой пункт гледжання па найбольш актуальных праблемах сацыяльнага, эканамічнага і іншага характару.

Прамыя тэлефонныя лініі правялі памочнікі Прэзідэнта - інспектары па Брэсцкай, Гомельскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. У Гродзенскім аблвыканкаме 18 мая прамую тэлефонную лінію правядзе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, а ў Мінгарвыканкаме 19 мая - памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінску Віталь Прыма.

Асноўная мэта такіх тэлефонных ліній - непасрэдная размова з грамадзянамі рэгіёнаў і прыняцце ў максімальна кароткія тэрміны на месцы вычарпальных мер па вырашэнні пастаўленых пытанняў. Пры неабходнасці для вывучэння найбольш вострых праблем і выпрацоўкі алгарытму іх вырашэння прадстаўнікі Прэзідэнта выязджаюць на месцы.

Работа ў фармаце прамых ліній дае магчымасць разгледзець шырокае кола пытанняў, што закранаюць інтарэсы людзей, убачыць вялікі зрэз меркаванняў для наступнага абагульнення і інфармавання кіраўніка дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі