Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2020, 09:36

Памочнік Прэзідэнта Валерый Бельскі правядзе прыём грамадзян на БМЗ

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памочнік Прэзідэнта па пытаннях фінансава-крэдытнай сістэмы Валерый Бельскі наведае сёння Беларускі металургічны завод, паведамляе БЕЛТА.

Там жа будзе праведзены асабісты прыём грамадзян.

У планавым парадку кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта прадаўжае праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у розных рэгіёнах краіны. Грамадзяне змогуць асабіста данесці свае праблемы да кіраўнікоў высокага ўзроўню, а таксама абмеркаваць пытанні, якія датычацца актуальных аспектаў развіцця іх малой радзімы і рэспублікі ў цэлым.

Асноўная мэта - нефармальныя, жывыя адносіны з людзьмі для аператыўнага вырашэння пытанняў лакальнага характару, а таксама абагульнення і аналізу праблем, якія патрабуюць вырашэння на рэспубліканскім узроўні, у тым ліку з удзелам кіраўніка дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі