Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2024, 12:35

Памяці верныя. У Гомелі адбыўся ўрачысты мітынг у гонар 882-годдзя горада

14 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Урачысты мітынг у гонар 882-годдзя Гомеля адбыўся каля Вечнага агню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мітынг у гонар 882-годдзя Гомеля з самай раніцы сабраў каля Вечнага агню прадстаўнікоў розных пакаленняў - гамяльчан і гасцей старадаўняга горада. Прыбылі прадстаўнікі замежных дэлегацый з Расіі, Сербіі, Азербайджана, Кітая і Казахстана.
Гэта месца ў цэнтры горада мае сваю гісторыю і атмасферу. Сюды прыносяць кветкі, ускладаюць вянкі, тут стаяць у ганаровай варце курсанты і навучэнцы. Людзі з удзячнасцю захоўваюць у сваім сэрцы памяць аб тых, хто не вярнуўся з Вялікай Айчыннай вайны і хто аднаўляў горад з руін пасля акупацыі. Гэты вечны агонь быў запалены ў Гомелі ў 1950 годзе, мемарыял створаны на месцы брацкай магілы. Дзякуючы народнай памяці ён гарыць і сёння.
Памяць вызваліцеляў ушанавалі мінутай маўчання. Разам з кіраўніцтвам Гомельскага гарвыканкама ўдзельнікі мітынгу ўсклалі да манумента вянкі і кветкі.
882 гады таму Гомель упершыню быў згаданы ў пісьмовых крыніцах. Пра яго было сказана ў Іпацьеўскім летапісе. Горад сустракае сваіх жыхароў і гасцей ва ўсёй красе. У гэтыя дні падарункі для гараджан - нібыта з рога дастатку. Феерыю эмоцый і мерапрыемстваў новых фарматаў прынёс фестывальны тыдзень, шматфункцыянальныя пляцоўкі адкрыты ва ўсіх раёнах Гомеля, новыя імёны і назвы нанесены на ўдасканаленую Дошку гонару, якая набыла сучаснае гучанне і стыльныя элементы. Аднак марафон прыемных сюрпрызаў для гамяльчан толькі пачынаецца.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі