Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 17:22

Памяць аб агульнай Перамозе аб'ядноўвае народы краін СНД - Лебедзеў

21 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Памяць аб агульнай Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне аб'ядноўвае народы краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Такое меркаванне выказаў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў у час наведвання мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэтыя чэрвеньскія дні - хвалюючыя для ўсіх грамадзян краін СНД, былога Савецкага Саюза, які вытрымаў страшную вайну і, самае галоўнае, перамог у ёй. Памяць аб нашай агульнай Перамозе сёння аб'ядноўвае нас. Яна дае нам урок, што мы моцныя і здольныя абараніць свабоду і незалежнасць нашых краін толькі ў тым выпадку, калі будзем разам. Гэта самы галоўны вывад, які напрошваецца пры наведванні Брэсцкай крэпасці. Аддаючы пашану, даніну памяці тым, хто пахаваны тут, мы думаем пра будучае. І мінулае і будучае абавязваюць нас быць разам", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Ён адзначыў, што Брэсцкая крэпасць, якая прыняла на сябе першы ўдар у час Вялікай Айчыннай вайны, застаецца сімвалам мужнасці, нязломнасці і адданасці Радзіме. "Памяць аб гераічных абаронцах Брэсцкай крэпасці жыве ў сэрцах грамадзян краін Садружнасці. Менавіта таму турысты прыязджаюць сюды, каб ушанаваць памяць сваіх дзядоў. Людзі жывыя, пакуль жыве памяць аб іх", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Прадстаўнікі СНД усклалі кветкі да Вечнага агню і пліт некропаля ў Брэсцкай крэпасці. Ушанавалі памяць абаронцаў цытадэлі над Бугам мінутай маўчання.

У Брэсце сёння прайшло выязное пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД. У прыватнасці, было падпісана пагадненне аб узаемадзеянні ў барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі і пераадоленні эканамічных наступстваў пандэміі каранавіруса. Таксама было абмеркавана пытанне развіцця турызму на прасторы краін Садружнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі