Фота Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі
17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўручэнне памятнага аўтографа Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі студэнту Усходне-Кітайскага ўніверсітэта паліталогіі і права Чжаа Юйсюаню. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Шанхаі.
Раней кітайскі студэнт напісаў Прэзідэнту пісьмо, у якім расказаў пра свой даўні інтарэс да Беларусі. Чжаа Юйсюань актыўна цікавіцца гісторыяй, культурай і сучасным жыццём нашай краіны і ў будучым спадзяецца ўнесці свой пасільны ўклад ва ўмацаванне адносін паміж Кітаем і Беларуссю.
Чжаа Юйсюань падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за ўвагу да яго пісьма і адзначыў, што ўручэнне аўтографа Прэзідэнта Беларусі стала адным з самых значных момантаў у яго жыцці.-0-