Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Памятайце, што ва ўсіх у вас ёсць дзеці. Я вас папярэдзіў", вышэйшая мера і ракавыя пухліны - як пагражалі выбарчым камісіям

Грамадства 19.11.2019 | 16:09
Фота з архіва
Фота з архіва

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акруговыя выбарчыя камісіі прадаўжаюць паведамляць аб фактах умяшання ў іх работу нацыянальных наглядальнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказаў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў на падагульняючым пасяджэнні, у рэгіёне было больш за 4,5 тыс. нацыянальных наглядальнікаў, у асноўным гэта адказныя і добрасумленныя людзі. "Але, на жаль, на многіх участках нацыянальныя наглядальнікі і давераныя асобы кандыдатаў паводзілі сябе некарэктна: перашкаджалі ходу выбараў, спрабавалі ствараць канфліктныя сітуацыі, правакавалі камісіі на месцах. У многіх выпадках за такія паводзіны наглядальнікаў пазбаўлялі акрэдытацыі. Участковыя камісіі дзейнічалі строга ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь", - адзначыў Валерый Берастаў.

Як стала вядома, парушэнні з боку наглядальнікаў, кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асоб фіксаваліся як у час датэрміновага галасавання, так і непасрэдна 17 лістапада. Так, акруговым выбаркамам Светлагорскай акругі нумар 46 11 лістапада былі вынесены папярэджанні кандыдатам партый "Справядлівы свет" і АГП за парушэнні арт. 45 Выбарчага кодэкса. У ход ішлі пагрозы крымінальным праследаваннем, цытата аднаго з іх - "памятайце, што ва ўсіх у вас ёсць дзеці. Я вас папярэдзіў".

На выбарчым участку нумар 24 Брэсцкай-Усходняй выбарчай акругі нумар 3 наглядальнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" аказваў націск на старшыню выбаркама і "заклікаў скласці свае паўнамоцтвы".

У Баранавічах націскам на членаў камісій і пагрозамі крымінальнай адказнасцю займаліся кандыдаты ў дэпутаты ад трох палітычных сіл, якія распаўсюджвалі свой пісьмовы зварот на ўчастках.

На выбарчым участку нумар 31 Бабруйска-Ленінскай выбарчай акругі нумар 78 наглядальнік - актывіст АГП і прафсаюза РЭП пад свой відэазапіс таксама пагражаў старшыні ўчастковай камісіі крымінальнай адказнасцю і абвінавачваў у фальсіфікацыі выбараў яшчэ 14 лістапада.

У Мінску 13 лістапада рабоце камісіі ўчастка нумар 571 па Усходняй выбарчай акрузе нумар 106 перашкаджаў наглядальнік Ю.Губарэвіч (лідар руху "За Свабоду"), ён жа запрасіў туды неакрэдытаваных журналістаў і выклікаў на гэты і іншыя ўчасткі міліцыю.

17 лістапада на ўчастку нумар 22 Гомельска-Савецкай выбарчай акругі нумар 34 незалежнаму наглядальніку, а таксама відэаблогеру - даверанай асобе аднаго з кандыдатаў былі вынесены папярэджанні за відэаздымку, што выклікала неадэкватную рэакцыю. "Папярэджваю: рукі будуць гарэць, языкі, вочы ў вас, але не адразу, можа, ракавыя пухліны ўтворацца. Вы будзеце сядзець у турме ўсе, некаторых, асабліва старшынь, да вышэйшай меры пакарання будзем прасіць", - цытата са стрыма відэаблогера з участка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску Беларусь атрымала права прыняць маладзёжны (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе.