Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 ліпеня 2018, 14:41

Паміж Беларуссю і Расіяй актыўна развіваецца акадэмічны і адукацыйны абмен - Корбут

13 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Паміж Беларуссю і Расіяй актыўна развіваецца акадэмічны і адукацыйны абмен. Аб гэтым заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Мікалай Корбут сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню Дня Саюзнай дзяржавы на фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паміж Беларуссю і Расіяй актыўна развіваецца акадэмічны і адукацыйны абмен. Важнейшымі сярод навуковых застаюцца праграмы ў сферы высокіх тэхналогій, паколькі ў свеце ідзе актыўнае развіццё менавіта ў гэтым напрамку. СД робіць усё для таго, каб беларускія і расійскія спецыялісты маглі плённа працаваць, праслаўляць новымі дасягненнямі сябе і сваю краіну", - сказаў Мікалай Корбут. У якасці прыкладу ён прывёў інавацыйны цэнтр "Сколкава" ў Маскве і Парк высокіх тэхналогій у Мінску, іншыя праекты, што рэалізуюцца ў рамках СД і нацыянальных праграм.

Паводле слоў Мікалая Корбута, неад'емнай часткай работы Саюзнай дзяржавы з'яўляецца пастаяннае развіццё сацыяльна-гуманітарнай дзейнасці. "Работу сацыяльнай накіраванасці мы вядзём сістэмна і стараемся праводзіць тыя мерапрыемствы, якія будуць цікавы нашым людзям і карысныя нашым дзяржавам", - падкрэсліў намеснік Дзяржсакратара.

Агульнай бядой для нашых народаў з'яўляецца чарнобыльская трагедыя, адзначыў Мікалай Корбут. Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы ўжо рэалізаваў адну праграму па чарнобыльскай тэматыцы, цяпер рыхтуецца другая такая праграма, накіраваная на вяртанне пацярпелых зямель у сельгасабарот.

Асобна намеснік Дзяржсакратара спыніўся на значнасці рэалізуемых маладзёжных праектаў. "Пастаянны камітэт праводзіць праграмы, накіраваныя на творчую рэалізацыю моладзі ў спорце, культурных, інавацыйных і іншых праектах. Цікавасць да іх з боку і дзяцей, і бацькоў высокая", - канстатаваў Мікалай Корбут.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі